На Гомельшчыне пачалі адключаць батарэі
Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Гомелі пачалі адключаць батарэі. Пра завяршэнне ацяпляльнага сезона паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік горада Уладзімір Прывалаў.
Адзначаецца, што з 1 красавіка падачу цяпла спыняць у прамысловых і іншых арганізацыях, а таксама ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Камунальныя службы пераводзяць сістэмы цеплазабеспячэння на летні рэжым.
Таксама пра адключэнне батарэй паведамляюць у сераду з Мазыра — у тым ліку ў жылым фондзе і інтэрнатах. Цёплыя батарэі пакуль застануцца ў школах і дзіцячых садках, а таксама медустановах.
Рашэнне пра пачатак і завяршэнне ацяпляльнага сезона прымаюць мясцовыя ўлады з улікам сярэднясутачнай тэмпературы паветра.