Калегія МУС Беларусі абмяркуе папярэджанне гібелі людзей у ДТЗ
Сёньня, 28 сакавіка, у Мінску пры ўдзеле міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава праходзіць пасяджэнне калегіі МУС. Між іншых пытанняў асноўным будзе папярэджанне гібелі людзей у дарожна-транспартных здарэннях.
Штогод ДАІ выдае звыш 200 тысяч правоў на кіраванне аўто і рэгіструе больш за 500 тысяч транспартных сродкаў. Тым не менш, паводле МУС, пры такіх тэмпах аўтамабілізацыі, няма росту ДТЗ (у 2007 загінула столькі ж чалавек, колькі ў 1978-м-больш за 1500). Найчасьцейшыя віды ДТЗ - наезд на пешахода (каля 41% выпадкаў) і сутыкненне аўто (каля 32).
"БелаПАН"