Вы тут

Кадыраў заявіў, што гатовы далучыць Украіну да Расіі

Рамзан Кадыраў / chechnya.gov.ru

Калі ўкраінскае кіраўніцтва працягне "так паводзіць сябе", то Украіну трэба далучыць да Расіі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Украінскае пытанне, мяркуе Кадыраў, гэта не ўзровень прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, гэта яго ўзровень.

"Калі б мне даручылі, я б даўно вырашыў. Ці далучыў бы да Чачэнскай Рэспубліцы Украіну, ці даўно забраў бы, вырашыў бы пытанне там. Але ўсё ж такі ёсць дзяржаўныя нарматыўна-прававыя дамоўленасці, што не дазваляюць прымаць такія рашэнні", цытуе кіраўніка Чачні агенцтва ТАСС.

У Расіі апошнім часам актыўна абмяркоўваецца пытанне магчымага размяшчэння ў Украіне заходніх ваенных баз. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін нядаўна прызнаваўся, што Маскву турбуе "перспектыва магчымага прыняцця Украіны ў НАТА, таму што за гэтым, безумоўна, рушыць услед размяшчэнне адпаведных ваенных кантынгентаў, баз і пагрозлівай нам зброі".

Рамзан Кадыраў упэўнены, што Пуцін не дазволіць заходнім краінам размясціць ваенныя базы ў Украіне. Са свайго боку ён гатовы "выехаць і выканаць загад, абсалютна без праблем".

Тэма ўступлення Украіны ў NATO некалькі разоў гучала сёлета падчас размоў украінскага кіраўніка Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Яны абмяркоўвалі яе і падчас асабістай сустрэчы ў верасні, і ў снежні па тэлефоне. Па выніках апошняй размовы прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі заявіла, што Джо Байдэн "безумоўна падтрымлівае імкненне Украіны... далучыцца да альянсу". Але, каб гэта адбылося, трэба, каб Украіна адпавядала патрабаванням, якія прад'яўляюцца да патэнцыйных чальцоў NATO. Размова ў тым ліку і аб барацьбе з карупцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.