Кабякоў паведаміў, што бліжэйшымі днямі павысяцца заробкі

Кабякоў паведаміў, што бліжэйшымі днямі павысяцца заробкі

Бліжэйшым часам у Беларусі павысіцца стаўка першага разраду. Пра гэта журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

"З улікам аптымізацыі, якая праходзіла ў органах дзяржкіравання і сілавым блоку, працы па зніжэнні выдаткаў у бюджэтнай сферы ў цэлым падрыхтаваныя прапановы ўрада. Думаю, бліжэйшым часам прэзідэнт іх разгледзіць і будзе прынята рашэнне па руху тарыфнай стаўкі першага разраду. Лічбы пакуль агучваць не буду. Але, думаю, літаральна дзень-два — і такое рашэнне будзе прынятае", — перадае БЕЛТА словы прэм'ер-міністра.

Паводле словаў Кабякова, на нарадзе Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на катэгорыі работнікаў бюджэтнай сферы, якія маюць мінімальныя даходы. Гэтыя катэгорыі будуць разглядацца як прыярытэтныя пры магчымасці павелічэння заробкаў. 

Кіраўнік урада падкрэсліў, што рэальныя даходы насельніцтва Беларусі працягваюць расці. Ён заявіў, што прадпрыемствы атрымалі магчымасць павысіць заробкі. "Нязменным патрабаванне застаецца і для прадпрыемстваў камерцыйнага сектара. Там, дзе прадпрыемствы зарабляюць самі, тэмпы росту прадукцыйнасці працы павінны быць вышэй, чым тэмпы росту заробку. Гэтае патрабаванне выконваецца", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі