Кабякоў: Беларусь і Расія працягнуць дыялог пра кошт газу

Кабякоў: Беларусь і Расія працягнуць дыялог пра кошт газу

Беларусь і Расія не змаглі пакуль дамовіцца пра цану на газ і працягнуць дыялог. Пра гэта 8 чэрвеня паведаміў журналістам кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў на палях пленарнага пасяджэння III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Пакуль на канкрэтныя рашэнні не выйшлі, але ёсць напрамкі, па якіх будзем працягваць дыялог", — перадае БЕЛТА заяву прэм'ер-міністра.

На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў Мінску ў сераду Кабякоў казаў пра неабходнасць абмеркаваць кошт паставак расійскага газу ў Беларусь.

Як паведамлялася раней, Беларусь настойвае на зніжэнні коштаў амаль удвая. Тым часам "Газпрам" разлічвае пастаўкі газу па старых расцэнках і кажа, што беларускія спажыўцы завінаваціліся ўжо больш за 200 мільёнаў долараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі