Каб выканаць ролю збойцы Ленана, Джарэт Лета набраў 27 кілаграмаў
У канцы сакавіка ў шырокі пракат у ЗША выйшаў скандальны фільм «Chapter 27», які распавядае пра акалічнасці забойства Джона Ленана ў снежні 80-га году. Прэм'ера гэтага фільма адбылася яшчэ ў студзені 2007-га на кінафэсце
Sundance, аднак амерыканскія дыстрыбутары не спяшаліся набываць карціну
для паказу ў кінатэатрах з-за актыўных пратэстаў «бітламанаў». Тыя
палічылі, што стваральнікі «Chapter 27» занадта ўжо зацыкліліся ў сваім
аповедзе на персоне забойцы Ленана Марка Дэвіда Чэпмена.
Дарэчы, ролю Чэпмена ў карціне выканаў вядомы галівудскі акцёр і франтмэн гурта 30 Seconds To Mars Джарэд Лета.
Для гэтай ролі акцёру прыйшлося набраць 27 кілаграмаў дадатковай вагі, з-за чаго ён ледзь не стаў інвалідам.
Паводле словаў самога Джарэда, ён сур'ёзна падазраваў, што ў яго "парушыўся абмен рэчываў. Пасля гэтага доўга не атрымлівалася схуднець, і было складана хадзіць. Толькі праз год давялося больш-менш прывесці сябе ў форму».
Гэтая непрыемная сітуацыя прымусіла акцёра перагледзець сваё стаўленне да прафесіі. І ён зарокся брацца за ролі, якія патрабуюць такой радыкальнай фізічнай трансфармацыі.
Адначасова 36-гадовы выканаўца прызнаў, што падобны досвед пераўвасаблення дапамог яму па-іншаму зірнуць на праблемы, з якімі сутыкаюцца поўныя людзі.
Фота: www.usmagazine.com