Інфляцыя ў Беларусі за красавік склала 0,7%

Інфляцыя ў Беларусі за красавік склала 0,7%

У красавіку 2017 года індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў параўнанні з сакавіком вырас на 0,7%, паведамляе Белстат. Ад пачатку года інфляцыя склала 2,4%.

Паводле інфармацыі ведамства, базавы індэкс спажывецкіх коштаў, які выключаў змены коштаў на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку вырас у параўнанні з сакавіком на 0,1%. Ад пачатку года гэты рост склаў 1%.

Кошты на харчовыя тавары за красавік выраслі на 0,8%, (са снежня 2016 года — на 2,3%), на нехарчовыя — на 0,2% (ад пачатку года — 1,4%). Набольш выраслі кошты на паслугі: за месяц — на 1%, ад пачатку года — на 4,1%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі