Інфляцыя ў Беларусі ад пачатку года склала 7,8%

Інфляцыя ў Беларусі ад пачатку года склала 7,8%

Нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў статыстыку па інфляцыі. Спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі ў жніўні выраслі ў параўнанні з ліпенем на 0,2%. Ад снежня 2014-га рост склаў 7,8%, адзначае БелаПАН.

Кошты на харчовыя тавары за жнівень знізіліся на 0,8%. Прычым найбольш падаражэлі кандытарскія вырабы (2,2%), алей, акрамя аліўкавага(1,9%), крупы і бабовыя (1,3%), мяса і птушка (1%).

А вось кошты на некаторыя харчовыя тавары знізіліся. У прыватнасці, на бульбу — на 31,3%, гародніну — на 28,3%, садавіну — на 6,6%, яйкі — на 1,1%, масла — на 0,8%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў жніўні не зніжаліся. Агульны іх рост за месяц у параўнанні з ліпенем склаў 1%. Больш за ўсё падаражэлі пісьмовыя прылады (2,3%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (1,6%), медыкаменты (1,5%), бытавыя электрапрыборы (1,4%), тканіны (1%).

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі