Вы тут

Ігар Шуневіч сустрэўся з расійскім паслом Міхаілам Бабічам

Міхаіл Бабіч і Ігар Шуневіч / belarus.mid.ru

8 красавіка міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч сустрэўся з расійскім паслом у нашай краіне Міхаілам Бабічам. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскай амбасады, якая апублікавала здымкі. Адзначаецца, што гэта была рабочая сустрэча і гаворка ішла пра важныя пытанні ва ўзаемадзеянні Беларусі і Расіі ў справе забеспячэння грамадскага парадку і супрацьдзеяння злачыннасці. Таксама Шуневіч і Бабіч паразмаўлялі наконт падпісання і набыцця сілы беларуска-расійскага ўрадавага пагаднення аб узаемным прызнанні візаў. Яны абмеркавалі і пытанні, звязаныя з уездам у краіны замежнікаў і асоб без грамадзянства, супрацьдзеянне правозу забароненых тавараў і лжэтранзітных грузаў.

Расійскі бок адзначае, што "сустрэча прайшла ў дзелавой добразычлівай атмасферы".