Вы тут

Ідэя Банк спыняе выдачу крэдытаў фізічным асобам

Ідэя Банк / Myfin

Ідэя Банк "прыпыняе прыём новых крэдытных заявак, а таксама заключэнне крэдытных здзелак з фізічнымі асобамі", гаворыцца ў паведамленні банка. Крэдыты для фізічных асоб стануць недаступныя ўжо з 1 кастрычніка. Пакінуць заяўку будзе немагчыма ні ў Інтэрнэт-банку, ні ў мабільным дадатку, ні ў аддзяленнях банка.

Па дадатковую інфармацыю прапануюць звяртацца ў службу падтрымкі.

У гэтым годзе Ідэя Банк змяніў уладальніка. Польскі Getin Holding прадаў 99,999% акцый МТБанку. Кошт здзелкі склаў 50 мільёнаў рублёў. Вясной пісалі, што апасродкавана банк дастаўся сям'і бізнесоўца Аляксея Алексіна. Аднак калі Алексін апынуўся ў санкцыйным спісе ЕС, ён пачаў пазбаўляцца ад сваіх банкаўскіх актываў. Кіпрскую MTB INVESTMENTS HOLDINGS LIMITED, якой належыць 99% МТБанка і, адпаведна, "Ідэя Банк", купіла Stoneva Limited. Гэтай кампаніяй валодае ліванскі бізнесмэн Рамэа Абдо, сярод яго актываў — ТРЦ Galileo, а таксама Rubin Plaza і Silver Tower.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.