"Ідэя Банк" усё-такі дастаўся Алексіну

Идэя Банк / Myfin​
Идэя Банк / Myfin​

Польскі ўладальнік акцый беларускага "Ідэя Банка" Getin Holding заключыў дамову ўмоўнага продажу акцый "МТБанку". Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце прэс-службы. У ім ідзе гаворка пра тое, што 99,999% акцый будуць прададзеныя за 50 млн рублёў да 2 красавіка 2021 года.

Размовы пра гэта хадзілі яшчэ ў лістападзе мінулага года. Getin Holding тады напісаў ліст аб намерах прадаць банку або звязаным з ім асобам пакет акцый "Ідэя Банка". Чакалася, што здзелка адбудзецца пасля яе адабрэння Нацыянальным банкам Беларусі да 4 студзеня 2021 года. Але Нацыянальны банк узгадніў гэтую здзелку толькі ў мінулым месяцы.

Нагадаем, што фінансавы холдынг Getin Holding S. A. (Польшча) купіў 75% акцый беларускага "Сомбелбанк" у 2008 годзе. У 2013 годзе "Сомбелбанк" быў перайменаваны ў "Ідэя Банк" (Idea Bank). На той момант пад гэтым брэндам банкі групы Getin Holding працавалі ў Польшчы і Украіне. Цяпер холдынг Getin валодае 100% акцый беларускага "Ідэя Банка".

Як вядома, акцыянерамі ЗАТ "МТБанк" з'яўляюцца СЗАТ "Энерга Оіл" і ТДА "Белнафтагаз", якія належаць сям'і беларускага бізнэсоўца Аляксея Алексіна.

Нядаўна, з-за пагрозы трапіць пад еўрапейскія санкцыі, ён перапісаў долі ў сваіх кампаніях на сыноў. Аднак і такі крок не абавязкова выратуе яго ад траплення ў "чорныя спісы" Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі