Хваляванні на фабрыцы “КІМ”: рабочыя патрабуюць выплаціць заробак (слухаць)

10 чэрвеня ў спынены цэх на сустрэчу з рабочымі прыйшоў дырэктар фабрыкі Віктар Аксёнаў. Ён абяцаў пачаць выплаты заробкаў адразу пасля таго, як будуць разблакаваныя рахункі прадпрыемства.

Запіс гэтай сустрэчы, які трапіў да журналістаў “Народных навінаў Віцебска”, вы можаце паслухаць ніжэй. На ім чуваць, як мужчына ўгаворвае супрацоўніц фабрыкі вярнуцца да працы. Ён скардзіцца на старое абсталяванне і на складанасці пры рэалізацыі прадукцыі “КІМ”. А таксама заўважае, што прастой фабрыкі на руку яе канкурэнтам і нядобразычліўцам. “Гэта вашае права, — кажа ён пра тое, што цэх не працуе. — Калі вы хочаце, каб фабрыкі не было”.

На аўдыё таксама чуваць, што запазычанасць прадпрыемства перад бюджэтам — 83 мільярды рублёў.

Нагадаем, у ліпені фабрыку “КІМ” наведаў Міхаіл Мясніковіч. Кіраўніцтва прадпрыемства звярнулася да яго па падтрымку на тэхнічнае пераабсталяванне і рэструктурызацыю запазычанасці па плацяжах. Аднак прэм'ер-міністр адказаў, што фабрыцы ўжо тры разы дапамагалі, аднак эфекту гэтыя захады не прынеслі.

У якасці выйсця з катастрафічнага становішча прэм’ер прапанаваў аб’яднаць “КІМ” з ААТ “Свiтанак”, у якога ёсць развітая тавараправодная сетка і ўзоры запатрабаванай прадукцыі. Доля дзяржавы ў статутным фондзе ААТ “КІМ” складае 99,76%.

Фота: nspaper.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі