"Бабруйскаграмаш" зноў просіць у Мінпрама слесараў і маляроў

Прадукцыя "Бабруйскаграмаша"

Прадукцыя "Бабруйскаграмаша" / Бабруйскаграмаш

Прадпрыемства "Бабруйскаграмаш" зноў звярнулася ў Міністэрства прамысловасці з просьбай знайсці супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцяў. Прычым гэтым разам шукаюць яшчэ болей працоўных рук, чым паўгода таму.

Пра гэта арганізацыя былых сілавікоў BELPOL даведалася з заяўкі, якую кіраўніцтва холдынгу даслала ў Міністэрства прамысловасці. У дакуменце гаворыцца, што на прадпрыемстве недастаткова працоўных рук, каб выканаць заказы на тэхніку з краін "далёкай дугі".

У прыватнасці бабруйскаму прадпрыемству патрэбныя наступныя работнікі:
маляры — 20 чалавек;
слесары механазборачных работ — 15 чалавек;
машыністы крана — 8 чалавек;
зваршчыкі на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах — 10 чалавек.

"Бабруйскаграмаш" зноў просіць у Мінпрама слесараў і маляроў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.