Хто пакусаў палітыкаў — ці сумяшчальныя выбары і мараль?

Хто пакусаў палітыкаў — ці сумяшчальныя выбары і мараль?

Афіцыйнага старту прэзідэнцкай кампаніі яшчэ не было, а выбарчыя скандалы ўжо ёсць. Пачалося ўсё з узаемных абвінавачванняў і раздачы не вельмі прыемных характарыстык удзельнікам праймерыз. Першай не стрымалася Ганна Канапацкая, якая западозрыла, што лідара АГП і канкурэнта ў барацьбе за званне "адзінага" Мікалая Казлова "пакусала Ярмошына". За пераемніка на пасадзе старшыні партыі заступаецца экс-кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька і называе Ганну Канапацкую чалавекам "з палітычнага эскорту Лукашэнкі".


Што гэта: страта маральных арыенціраў ці звычайная палітычная барацьба? Ці варта палітыкам выбіраць словы падчас перадвыбарчых баталій?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі кіраўнік цэнтра "Еўрапейскі дыялог" Анатоль Лябедзька, а таксама блогер і дызайнер Стась Карпаў.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, ВКонтакте, "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі