Хлопец зняў геніяльнае відэа, каб прадаць старэнькую "Хонду"
Карыстальнік Reddit пад нікам maxlanman зняў рэкламны ролік, каб прадаць Honda Accord сваёй дзяўчыны. Патрэбу ў грошах ён патлумачыў падрыхтоўкай да вяселля.
Аўтамабіль 1996 года выпуска знаходзіцца ў добрым стане і прайшоў 141 тысячу міль (227 тысяч кіламатраў). На аўкцыёне eBay устанавілі стартавую цану за яго ў 499 долараў. Але пасля таго, як людзі пабачылі гэты ролік, стаўкі падняліся да 20 тысяч долараў!
Што адбылося? Аўтар роліка змог упэўніць людзей у тым, што аўтамабіль — гэта не проста сродак перасоўвання і не проста сябра, а сам чалавек, які ім валодае. У старэнькай "Хондзе" можна адчуваць сябе самым шчаслівым чалавекам на зямлі.
"Раскоша — гэта стан мыслення", — завяршае ролік maxlanman.