Вы тут

Харламава: у нас няма іншай Беларусі, “Беларусь перадусім!” — найлепшая ідэя

Вольга Харламава / Еўрарадыё

1 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг Вольга Харламава.

Сёння адны мараць пра Беларусь “новую”, а іншыя намагаюцца захаваць Беларусь “старую”. Вось толькі ў нас няма ні “новай” Беларусі, ні старой. Беларусь у нас адна, і трэба яе адзіную любіць ды шанаваць і зрабіць усё, каб яе захаваць. Але нельга забывацца, што захаваць яе немагчыма, адмаўляючыся ад гісторыі, культуры гэтай краіны і забыўшыся на мову гэтай зямлі, перакананая Вольга Харламава.

Пра тое, чаму сёння вельмі важна засяродзіцца на вяртанні беларусам беларускай мовы, пры чым тут незалежнасць, і пра тое, ці трэба аб’ядноўваць раз’яднаны беларускі народ, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Харламавай

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.