Вы тут

Гурт "Ногу Свело!" зрабіў кліп па матывах беларускіх акцыяў пратэсту

Скрыншот з кліпа "Маўчанне ягнятаў" гурта "Ногу Свело!"

Расійскі рок-гурт "Ногу Свело!" выпусціў новы кліп пад назвай "Маўчанне ягнятаў". У відэашэрагу выкарыстаныя кадры з беларускіх і расійскіх акцыяў пратэсту за апошнія некалькі гадоў. Сярод іншага паказваецца і гібель Аляксандра Тарайкоўскага ў Мінску. 

"Пякельныя падзеі адбываюцца хутчэй, чым мы паспяваем выпускаць свае песні. Раней перад рэлізамі мы гаварылі аб тым, як пісалі песню, хто і як прымаў удзел у падрыхтоўцы відэа. І я не мог падабраць патрэбных слоў. Яны здаваліся прэснымі. Цяпер мы з настальгіяй успамінаем тыя часы, калі распавядалі ў прэс-рэлізах проста аб творчым працэсе", — перадае TUT.by словы лідара каманды Максіма Пакроўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.