Гурт Naka выпусціў кліп у падтрымку анкахворых (відэа)

Гурт Naka выпусціў кліп у падтрымку анкахворых (відэа)

Гурт Naka апублікаваў відэа на песню “Я буду жить”, створаную ў падтрымку людзей, хворых на рак. У запісе трэка ўзялі ўдзел Алесь Лютыч (:B:N:) і Аляксандр Ільін (Nizkiz).

Па словах лідаркі Naka Анастасіі Шпакоўскай, песня ўзнікла пасля асабістай трагедыі спявачкі.

“Наша новая песня для тых, у каго ўжо не дастаткова сілаў для веры і надзеі. Песня, каб ты ведаў, што не адзін, і наперадзе яшчэ будзе святло. Гэтая песня была напісаная пасля смерці дарагога мне чалавека. Ён памёр ад раку. Пасля доўгага шляху барацьбы нашы дарогі разышліся: хто ў жыццё доўгае, хто ў жыццё вечнае. Згадваючы гэты шлях, я адчувала, наколькі страшна, калі ты не можаш нічога змяніць, а проста чакаеш тое, што так складана прыняць. І ўжо не адчуваеш ў сабе ні святла, ні сіл. Нас шмат такіх, я ведаю”, — кажа Анастасія Шпакоўская.

Над візуалізацыяй трэка працаваў рэжысёр Аляксандр Алейнікаў, які раней ужо здымаў кліпы для гуртоў Vuraj, J:Морс, Nizkiz.

Сёлета гурт Naka адзначае свой 15-гадовы юбілей. 30 красавіка з гэтай нагоды каманда адыграе вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе Brugge.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі