Гурт Avias прэзентуе канцэртны фільм “Колеры-Live”

“Гэта наш дэбют у працы над hand made відэа, — распавядае Еўрарадыё фронтмэн гурта Раман Сухоцкі. — Мы выбралі некалькі песень з альбома і вырашылі іх прадставіць у тым выглядзе, як яны гучаць жыўцом на канцэртах. Гэтае відэа мы разбавілі нашымі меркаваннямі пра музыку — гэткі дадатковы акт самавыяўлення! Каб гэта выглядала нібыта такі фільм”.

Цяпер Avias занятыя працай над “вельмі цікавым акустычным праектам”, падрабязнасці пра які музыкі пакуль не распавядаюць, і які прадставяць увосень. Акрамя гэтага, на пачатку восені Avias парадуюць сваіх фанатаў новым сінглам.

“Гэта песня, якую мы вырашылі не ўключаць у альбом. Але не таму, што яна не ўпісвалася ў пласцінку — наадварот! Але мы вырашылі прыберагчы яе для асобнага выдання”.

Нагадаем, у траўні гурт Avias выдаў свой дэбютны альбом “Колеры”. Замовіць пласцінку можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі