Новую праграму Avias прэзентуюць The Toobes, Akute, Harotnica і Re1ikt

14 траўня ў сталічным ТNT Rock Club адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага міньёна мінскага гурта Avias “Акустыка”. Складаецца ён з 6 песень, выкананых у акустыцы з запрошанымі музыкамі, сярод якіх Лявон Вольскі, Стас Мытнік (Akute), Стас Ламакін (The Toobes), Уладзімір Казлоў (Re1ikt), Валерыя Валадзько (Harotnica), а таксама франтмэн расійскага гурта "Мои Ракеты Вверх" Косця Чалых. Прычым для запрошаных вакалістаў падбіраліся трэкі, якія так ці інакш пераклікаюцца з іх уласнай творчасцю.

“Канцэрт будзе складацца з праграмы найлепшых песень і часткі ў падтрымку новага рэлізу “Акустыка”, — распавядае пра мерапрыемства лідар Avias Рома Сухоцкі. — То бок усярэдзіне ў нас будзе такі акустычны блок, дзе госці, якія ўдзельнічалі ў запісе міньёна, нажыва выканаюць гэтыя песні. Праўда, не ўсіх запрошаных вакалістаў атрымалася сабраць, не будзе Лявона Вольскага і Косці Чалых з Масквы”.

Выдаваць міні-альбом “Акустыка” на фізічных носьбітах гурт Avias не плануе. Паслухаць яго і скачаць можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі