Гурт VOLSKI выпусціў альбом "Лісты палітвязням"

"Лісты палітвязням" ад гурта VOLSKI

"Лісты палітвязням" ад гурта VOLSKI / facebook.com/LavonVolski

Гурт VOLSKI выпусціў альбом "Лісты палітвязням". У яго ўвайшлі 12 песень-лістоў.

"Мы дорым нашым палітзняволеным на Каляды цэлую нізку лістоў — гэты альбом. І спадзяемся, што вы таксама падтрымаеце нашых бязвінна асуджаных людзей — лістамі, увагай, цеплынёй… І тады вялікі цуд, пра які марыць кожны беларус, нарэшце, здзейсніцца", — піша Лявон Вольскі ў сваім акаўнце на Фэйсбуку.

Кампазіцыя "Чакай мяне" прысвячаецца ўсім палітзняволеным:

"Чакай мяне, чакай мяне — і я вярнуся. 
Чакай мяне, калі туга цераз край. 
Чакай мяне ў радасці, стоме і скрусе. 
Чакай мяне, галоўнае — вельмі чакай…”

Альбом дасяжны на ўсіх лічбавых платформах па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі