Прэзентацыя на Еўрарадыё: інтэрнэт-рэліз “Прамяні” ад Avias

“Мы вырашылі, што песень на альбоме мусіць быць менш, ды лепш. І прынялі рашэнне пакінуць адну кампазіцыю ў якасці бонуса, — распавядае фронтмэн каманды Раман Сухоцкі. — Мы пераслухалі ўсе песні альбома ў рознай паслядоўнасці і вырашылі, што менавіта гэтую мы выпусцім асобна”.

Выбар бонус-трэка стаў паміж песнямі “Колы агляду” і “Прамяні”. Але ў выніку музыкі абралі другую кампазіцыю.

“Гэта, канешне ж, плагіят! — смяецца Раман. — Як па музыцы, так і па выразе ў лірыцы простых ісцін. Але мы гэтага не баімся”.

Кампазіцыя “Прамяні” будзе існаваць толькі ў выглядзе інтэрнэт-рэліза і не будзе змешчаная ў якасці бонуса на альбоме.

Нагадаем, што цяпер Avias занятыя працай над “вельмі цікавым акустычным праектам”, падрабязнасці пра які музыкі пакуль не распавядаюць, і які прадставяць увосень. Сачыце за навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі