Avias паказалі рускамоўную песню з будучага акустычнага міньёна (аўдыё)

Гурт Avias прадставіў свой першы рускамоўны сінгл "Так или иначе", запісаны ў тандэме з Косцем Чалых з гурта "Мои Ракеты Вверх".

Песня ўвойдзе ў акустычны міньён каманды, у запісе якога таксама ўзялі ўдзел вядомыя беларускія музыкі-вакалісты: Лявон Вольскі, Стас Мытнік (Akute), Стас Ламакін (The Toobes), Уладзімір Казлоў (Re1ikt) і Валерыя Валадзько (Harotnica).

"Нам стала цікава пайграць больш лёгкую музыку, — распавядае пра ідэю альбома Раман Сухоцкі. І паколькі новы матэрыял яшчэ распрацоўваецца, мы вырашылі паспрабаваць сябе ў акустыцы. І паступова развіваючы гэтую ідэю, мы падумалі, што чаму б не зрабіць яшчэ "праект садружнасці"".

Міні-альбом складуць 6 песень Avias, выканананыя ў акустыцы з запрошанымі музыкамі. Па словах Рамана, вакалістам падабралі трэкі гурта, якія пераклікаюцца з іх уласнай творчасцю.

Фота з сацыяльных сетак