Avias запісаў акустычны альбом з Вольскім, Мытнікам і Ламакіным

На пачатку красавіка гурт Avias прадставіць незвычайны акустычны альбом. Кружэлка будзе ўяўляць сабой "праект садружнасці", а спяваць песні каманды разам з яе фронтмэнам Раманам Сухоцкім будуць Лявон Вольскі, Уладзімір Казлоў з гурта Re1ikt, Валерыя Валадзько з "Гаротніцы", Стас Мытнік з Akute, Стас Ламакін з The Toobes і Косця Чалых з расійскай інды-каманды "Мои ракеты вверх". З Косцем, дарэчы, Avias упершыню заспявалі па-руску і ў хуткім часе на сайце Еўрарадыё будзе прэзентаваны рускамоўны сінгл з будучай кружэлкі. 

Канстанцін Чалых і Раман Сухоцкі

"Нам стала цікава пайграць больш лёгкую музыку, — распавядае пра ідэю альбома Раман Сухоцкі. — І паколькі новы матэрыял яшчэ распрацоўваецца, мы вырашылі паспрабаваць сябе ў акустыцы. І паступова развіваючы гэтую ідэю, мы падумалі, што чаму б не зрабіць яшчэ "праект садружнасці".


Міні-альбом складуць 6 песень. Па словах Рамана, вакалістам падабралі трэкі гурта Avias, якія пераклікаюцца з іх уласнай творчасцю. У выніку, напрыклад, Лявон Вольскі выканае песню гурта "Крок": "Лявон — як сімвал таго часу, калі я прыйшоў у музыку, і песню мы выбралі менавіта ў гэтых мэтах", — тлумачыць Раман. Таксама вядома, што Стас Мытнік спяе песню "Лепш за цябе".

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі