Гродзенскія рокеры ўпершыню за апошнія гады сыграюць супольны канцэрт

7 красавіка ў канцэртнай залі Гродзенскай абласной філармоніі адбудзецца вялікі канцэрт мясцовых альтэрнатыўных гуртоў.
Імпрэза пад назвай SLAMLAND PARTY “Just In Memory” будзе прысвечана Курту Кабэйну. Некаторыя гурты сыграюць каверверсіі гурта “Nirvana”.

У канцэрце прымуць удзел “Black Market”, “Earworm”, “Pet Nihil”, ”Твой Горад”, “Кампосцер 323”. Адкрыццём імпрэзы стане гурт “Pet Nihil”, які некалькі год не з’яўляўся на гродзенскіх пляцоўках. Пачатак мерапрыемства а 19-й гадзіне. Кошт квітка — 9 тысяч рублёў.

Сяргей Апановіч. Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі