Гродзенскія гісторыкі ў лістападзе правядуць альтэрнатыўную канферэнцыю

Гродзенскія гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук, якіх выкінулі з выступу на канферэнцыі 11 красавіка, збіраюцца праводзіць 3 лістапада, у дзень Святога Губерта сваю альтэрнатыўную навуковую канферэнцыю, каб людзі маглі цалкам пачуць усе даклады і пазней убачыць выдадзеную навукоўцамі кнігу. Пра гэта было паведамлена ўчора падчас прэс-канферэнцыі, якую навукоўцы далі ў памяшканні Гродзенскага ТБШ.  Гродзенскія гісторыкі кажуць, што гэтая справа можа мець працяг для тых выкладчыкаў, якія працуюць на кафедры гісторыі і сацыялогіі. Яна, як лічаць навукоўцы, паступова ператвараецца ў дапаможны адзел Гродзенскага гарвыканкаму.

Як стала вядома Еўрарадыё на афіцыйную праўладную канферэнцыю таксама адмовіліся паехаць запрошаныя гісторыкі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, сярод якіх і акадэмік Міхаіл Касцюк.

Традыцыя святкавання гродзенскімі гісторыкамі і журналістамі 3 лістапада была распачата яшчэ напрыканцы 90-х гадоў. У 1987 годзе гэты гiстарычны сiмвал стаў гербам Гродна. Калi быў абвешчаны конкурс на стварэнне герба, то шмат хто з мясцовых артадоксаў актыўна выступаў супраць аленя святога Губерта, прапаноўваючы ўзамен шасцярэнькi i трубы. Тым не менш мастакi Фралоў i Iльiн з дапамогай прафесара Мiхася Ткачова i тагачаснай супрацоўнiцы музею Таццяны Малiноўскай распрацавалi эскiз герба менавiта з аленем святога Губерта. Улады не прымалi герб з крыжом, хацелi замянiць яго на зорку. Але ўсё ж у 1991 годзе ён быў афiцыйна зацверджаны.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі