Гродзенскі арган Фарнага касцёла страціў "голас"
Арган быў пашкоджаны падчас пажару, які адбыўся ў касцёле ў 2006 годзе. Праца нямецкіх спецыялістаў, што прыяджалі нядаўна для агляду аргана ў Гродна, будзе каштаваць, па словах пробашча Фарнага касцёла Яна Кучынскага, некалькі дзесяткаў тысячаў еўра. Праблема таксама ў тым, што за 70 год існавання ніводнага разу не быў праведзены рамонт. Дый падчас вайны арган ставілі спехам.
На сённяшні дзень адкрыты адмысловы рахунак, на які можна пакласці грошы на рамонт аргана. Нагадаем, што гэты 70-гадовы гродзенскі арган быў першапачаткова зроблены для найбуйнейшага ў Беларусі храма — Фары Вітаўта, якая была ўзарваная саветамі ў 1961 годзе. Падчас другой сусветнай вайны яго не перанеслі у касцёл святога Францыска Ксаверыя (сучасны Фарны касцёл).
У Гродне на гэты момант існуюць яшчэ 2 арганы: адзін самы стары (на 100 год старэйшы за арган у Фарным) — у францысканскім касцёле, і таксама арган у бернардзінскім касцёле.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна