Google купіў беларускую IT-кампанію

Google купіў беларускую IT-кампанію

Google купіў беларускую IT-кампанію. Гэта рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій AlMATTER. Умовы здзелкі не разгалошваюцца, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, менавіта AlMATTER стварыла папулярны дадатак для апрацоўкі сэлфі, пра які Еўрарадыё паведамляла ў чэрвені 2017-га.

Здзелку ўжо называюць гістарычнай. Гэта першы выпадак, калі IT-кампанія ўзроўню Google купляе кампанію з Беларусі. Адзін з яе кіраўнікоў Юрый Мельнічак у інтэрв’ю парталу tut.by адзначыў, што гэта прэцэдэнт і “далёка не апошняя такая здзелка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі