Геймера затрымалі за герб "Пагоня" ў камп'ютарнай гульні
![Геймер выкарыстаў герб "Пагоня" ў гульні / Геймер использовал герб "Погоня" в игре / кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tank-0908.jpg.webp?itok=zaJsZ_Oo)
Геймер выкарыстаў герб "Пагоня" ў гульні / кадр з відэа
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі беларуса за тое, што ў камп'ютарнай гульні World of Tanks ён размясціў на танку гістарычны герб "Пагоня".
Пра затрыманне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Сілавікі знялі з затрыманым відэа, на якім мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-каналах і наведаў адну з паслявыбарчых акцый пратэсту.
Гістарычны герб "Пагоня" быў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991-1995 гадах і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Аднак гэта не перашкаджае сілавікам пераследаваць за яго выкарыстанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.