Вы тут

Герасіменя прадае медалі — збіраюцца сродкі для аплаты іска BSSF у CAS

Аляксандра Герасіменя / З архіву Еўрарадыё

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) збірае сродкі для аплаты іска, пададзенага ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS). Агульны кошт усіх выдаткаў па справе супраць УЕФА і Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" складае больш за 80 тысяч долараў. BSSF запусціў NFT-аукцыён з алімпійскімі медалямі знакамітай плыўчыхі Аляксандры Герасімені. Гэта два срэбра Алімпіяды 2012 года ў Лондане і адна бронза Гульняў 2016-га ў Рыа.

BSSF раней правёў "сур'ёзнае расследаванне фактаў рэпрэсій і карупцыі ў Беларускай федэрацыі футбола". Аднак УЕФА на яго не адрэагаваў. Таму было вырашана звярнуцца ў суд. BSSF спадзяецца прымусіць УЕФА "выконваць палажэнні ўласнага статута". "Сітуацыя ўжо выклікала шырокі рэзананс у еўрапейскім футболе", пішуць прадстаўнікі арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.