Генпракуратура адмовілася выдаць Кыргызстану Даніяра Усенава

Генпракуратура адмовілася выдаць Кыргызстану Даніяра Усенава

Генпракуратуру Беларусі адмаўляецца выдаць Кыргызстану былога прэм’ера гэтай краіны Даніяра Усенава, якога на радзіме асудзілі за дзяржаўныя злачынствы. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры Дзмітрыя Брылёва, Беларусь мела важкія падставы меркаваць, што Усенава пераследуюць па палітычных матывах.

Запыт на экстрадыцыю экс-прэм’ера Кыргызстана быў атрыманы беларускім бокам у сакавіку гэтага года. Яшчэ раней, у 2017 годзе, кыргызскія ўлады прасілі знайсці Усенава на тэрыторыі Беларусі і затрымаць яго, але і тады Генпракуратура адмовіла, бо на яе думку, гэта можа ставіць пад пагрозу суверэнітэт і бяспеку краіны.

Днямі Даніяра Усенава апазналі ў асобе кіраўніка Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі Данііла Урыцкага. МЗС Кыргызстана накіраваў ноту пратэсту Беларусі і заявіў пра непрымальнасць знаходжання Усенава на беларускай тэрыторыі. Генпракуратура не пацвярджае, што беглы кыргызскі чыноўнік жыве ў нашай краіне пад чужым імем. Сам Данііл Урыцкі паказаў беларускі пашпарт, аднак устрымаўся ад каментароў журналістам наконт сваёй біяграфіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі