Генерал Тарнаўскі назваў прычыну сціплых поспехаў украінскага контрнаступу
![Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/359808422_622747016705047_4016574710135153615_n.jpg.webp?itok=KcdOjAp_)
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкай войск "Таўрыя" Узброеных сіл Украіны брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі ў інтэрв'ю CNN прызнаў сціплыя поспехі ўкраінскага контрнаступу (асабліва на поўдні) і назваў прычыну. "Рускія дастаткова магутна падрыхтаваліся да гэтай падзеі", — кажа ён. Па словах Тарнаўскага, контрнаступ ідзе марудна, але паспяхова: "Але не так, як хацелася б кожнаму з нас". Меркавалася, што контрнаступ "павінен быць хуткім, маланкавым рухам, знішчэннем праціўніка, авалоданнем некаторымі рубяжамі, некаторымі аб'ектамі, аб'ектамі нападу і ў выніку дасягненнем якой-небудзь мэты".
"Гэта як у боксе, мы трымаем саперніка на адлегласці выцягнутай рукі, — тлумачыць Аляксандр Тарнаўскі. — Мы не дазваляем ім наблізіцца. Чаму? Таму што блізкі бой — гэта зусім іншае. Так што на далёкіх дыстанцыях мы эфектыўна перамагаем".
Генерал кажа, што праблемай застаюцца мінныя палі: "Яны правялі вельмі шчыльнае комплекснае мініраванне з выкарыстаннем мінных загарод, фугасных боегаловак і прамой пастаноўкай магутных фугасаў, якія цяпер знаходзяцца ў раёнах праходу тэхнікі і асабістага складу".
![Генерал Тарнаўскі назваў прычыну сціплых поспехаў украінскага контрнаступу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/359848263_622747006705048_1202434770212708392_n.jpg.webp?itok=qlgb2YbA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.