Газета "Белорусы и рынок" спыняе выхад пасля 32 гадоў працы

Газета "Белорусы и рынок" / belmarket.by
Газета "Белорусы и рынок" / belmarket.by

Газета “Белорусы и рынок” спыняе выхад пасля 32 гадоў працы, гаворыцца ў афіцыйным тэлеграм-канале выдання. Рэдакцыя паведаміла, што спыняе выпускаць друкаваную версію выдання.

"Каб пазбегнуць інсінуацый з нагоды спынення выхаду найстарэйшай незалежнай беларускай газеты, паведамляем, што на мінулым тыдні рэдакцыяй быў атрыманы ліст з Міністэрства інфармацыі. У ім гаворыцца пра ануляванне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты "Белорусы и рынок". Падставай для гэтага названы падпункт 2.8 пункта 2 артыкула 15 Закона "Аб сродках масавай інфармацыі", — піша галоўны рэдактар выдання Андрэй Александровіч.

Загад падпісаны 1 снежня міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым. "Белорусы и рынок" — адно з найстарэйшых дзелавых выданняў Беларусі. У гэтым снежні газеце споўнілася б 32 гады, яна пачала выпускацца яшчэ ў Савецкім Саюзе.

У траўні дырэктар выдання Канстанцін Залатых быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі