Вы тут

Галоўны рэдактар "Медиазоны" — пра справу Галунова і выбачэнні перад Pussy Riot

Сяргей Смірноў / Міхась Ільін, Еўрарадыё

"Медиазона" — расійскае праваабарончае інтэрнэт-медыя, утворанае ў 2014 годзе ўдзельніцамі Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. Журналісты "Медиазоны" факусуюцца на судах, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме.

У рамках Тыдня супраць катаванняў у Мінск прыехаў галоўны рэдактар ​​"Медиазоны" Сяргей Смірноў. Увечары 27 чэрвеня ён выступіць з лекцыяй у БАЖ, а перад тым мы пагаварылі са Смірновым у жывым эфіры Еўрарадыё пра тое, як у Расіі працуе праваабарончае медыя, пра справу журналіста "Медузы" Івана Галунова і выбачэнні Лукашэнкі перад Pussy Riot.