Футбаліст Эдэн Азар аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Эдэн Азар 

Эдэн Азар  / Reuters

32-гадовы футбаліст Эдэн Азар аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. Ён лічыць, што "трэба прыслухоўвацца да сябе і сказаць "стоп" у патрэбны момант".

Азар — бельгійскі футбаліст. У 2010-х гадах ён лічыўся адным з найлепшых гульцоў свету. У 2012-м ён перайшоў з французскага "Ліля" ў "Чэлсі". Гэта быў яго зорны час. З 2019 года Эдэн Азар быў футбалістам мадрыдскага "Рэала" (сума трансфера склала каля 100 млн еўра). Аднак траўмы не дазволілі загуляць на ранейшым узроўні. З чэрвеня 2023-га Азар быў без клуба. За сваю кар'еру ён згуляў за розныя клубы сотні матчаў, забіў 125 галоў. А яшчэ былі 126 гульняў за зборную Бельгію і 33 галы.

"Пасля 16 гадоў і больш чым 700 згуляных матчаў я вырашыў завяршыць сваю кар'еру прафесійнага футбаліста. Цяпер самы час атрымліваць асалоду ад кампаніі блізкіх людзей і атрымліваць новыя ўражанні. Хутка ўбачымся за межамі поля, сябры мае", напісаў Азар у Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі