Фура везла інспектара на капоце 5 кіламетраў (відэа)

Фура везла інспектара на капоце 5 кіламетраў (відэа)

Фура везла інспектара на капоце 5 кіламетраў на хуткасці 60 км/г. Здарэнне адбылося ў Чарнаўцах ва Украіне. Як інфармуе тэлеканал ТСН, на лінію 102 пастапіў дзіўны выклік. Інспектар "Укртрансбяспекі" прасіў яго зняць з капота фуры, якая ехала па трасе.

Грузавік з Дняпра вёз кураціну на завод на Букавіну. Інспектары яго спынілі, каб праверыць законнасць груза і магчымасць перагрузу. 58-гадовы кіроўца пад'ехаў да вагаў, але пасля рэзка паехаў. Адзін з інспектараў не паспеў саскочыць з бампера. Кіроўца яго бачыў і нават спрабаваў скінуць, паказваў непрыстойныя жэсты.

Фура спынілася толькі на бліжэйшай запраўцы, дзе кіроўца паспрабаваў уцячы. Але яго затрымалі паліцэйскія, якіх выклікалі калегі інспектара-небаракі. Матывы кіроўцы невядомыя — з дакументамі і грузам у яго праблемаў не было. Мужчына спаслаўся на "раптоўнае расстройства жывата".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі