Фотафакт: Дзяніс Лапцеў падпісаў кантракт з расійскім "Тосна"

Нападаючы мазырскай "Славіі" 23-гадовы Дзяніс Лапцеў падпісаў кантракт з расійскім клубам "Тосна", які выступае ў другім дывізіёне Расіі. Пагадненне з беларускім форвардам разлічанае на 1 год. Лапцеў будзе выступаць пад 46-м нумарам, інфармуе сайт fctosno.ru.

Нагадаем, Дзяніс Лапцеў у сёлетнім чэмпіянаце Беларусі забіў 9 галоў і быў найлепшым бамбардзірам. У чэрвені ён упершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі. І для заўзятараў, і для футбольных спецыялістаў яго пераход у малавядомы расійскі клуб з Ленінградскай вобласці стала нечаканасцю.

Фота: fctosno.ru, Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі