Вы тут

Фантастыка: новы нумар "Мінкульту" выйшаў, нягледзячы на блакіроўку рахунку

Трэці "Мінкульт" / Facebook-старонка часопіса

Нягледзячы на заблакаваныя рахункі краўдфандынгавай платформы "Вулей", выйшаў трэці нумар літаратурнага часопіса "Мінкульт", які робіць пісьменнік Сяргей Календа

“Атрымалася так, што літаральна за тыдзень да канца нашага краўдфандынгу рахунак "Вулля" арыштавалі [у межах справы Белгазпрамбанка. — Еўрарадыё]. Спачатку мэнаджары казалі, што ўсё адбудзецца, грошы банк павінен вярнуць, усе праекты павінны быць скончаныя. Але па выніку з кожным тыднем сітуацыя станавілася горш, нічога не вырашалася”, — распавядае Еўрарадыё Календа.

“Пасля я літаральна кожную хвіліну пачаў атрымліваць мэйлы: хлопцы і дзяўчаты пісалі, што ім не трэба вяртаць грошы, а патрэбен часопіс. Яны гатовы яшчэ раз скінуцца грашыма, каб ён надрукаваўся”, — распавядае пісьменнік.

У выніку пісьменнік за паўдня назбіраў грошы на друк новага нумару.

“Гэта і нумар фантастычны, і гісторыя фантастычная вакол яго. Гэта гісторыя дае моцы рабіць далей — і новыя нумары, развіваць культуру беларускую. Натхняе!” — кажа Сяргей Календа.

Зараз пісьменнік плануе чацвёрты нумар "Мінкульту", але ж тэмы пакуль не агучвае — захоўвае інтрыгу.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.