На "Творчай кухні" з пісьменнікам і мастаком Сяргеем Календам

На "Творчай кухні" з пісьменнікам і мастаком Сяргеем Календам

Сёння на нашай "Творчай кухні" пісьменнік і (з нядаўняга часу) мастак Сяргей Календа! Ён раскажа, як выдаваць літаратурны часопіс у сучаснай Беларусі і як можна далучыцца да каманды “Мінкульта”. Распавядзе пра працу над кнігамі “Часам панкі паміраюць” і “Балтыйскія шкарпэткі”, пачытае ўрыўкі з гэтых кніг. Таксама пагаворым пра тое, як Календа перакваліфікаваўся ў мастакі і пісьменніка для дзяцей.

“Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі