Фальшывыя “Песняры” гастралююць па Расіі і Ўкраіне (Фота+Відэа)
Днямі ансамбль даў канцэрт для жыхароў Тулы Фальшывыя “Песняры” гастралююць па Расіі і Ўкраіне. У мінулую пятніцу ансамбль выступіў у Туле па запрашэнні мясцовай чыгункі. Яе кіраўнік, ураджэнец Беларусі Аляксандр Патапенка, нават уручыў музыкантам вялікі пернік і бутэльку каньяку.
Як перадае “Тульскі гарадскі партал”, “Песняры” прыехалі адразу пасля гастроляў па Ўкраіне. У Туле яны выканалі 13 хітоў вядомага ансамбля. Цікава, што ніякага падвоху расіяне не заўважылі.

Як пісала раней Еўрарадыё, яшчэ ў красавіку Міністэрства культуры нашай
краіны звярнулася да ўстаноў Расіі, Украіны і краін Балтыі з лістом, у
якім агаворвала, што сапраўдным пераемнікам мулявінскіх “Песняроў”
з’яўляецца БДА “Песняры” пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава.
Гэта было выклікана тым, што апошнім часам у краінах былога СССР павялічылася колькасць канцэртаў “Песняроў”. Аднак сапраўдны ансамбль да іх ніякага дачынення не меў. Выступаюць часта самазванцы, якія імкнуцца зарабіць грошы, падманваючы слухачоў.
Сам Шарапаў прызнаўся Еўрарадыё, што самазванцаў сапраўды шмат, і нават цяжка падлічыць, колькі іх дакладна.
Вячаслаў Шарапаў: “Нехта з былога складу, нехта зусім ніякага дачынення да “Песняроў” не меў у мінулым. Але ўсе палічылі, што гэткім чынам можна рабіць справу. Яны то засноўваліся, то развальваліся, гэта такі стыхійны працэс, які не паддаецца ніякаму аналізу і дакладна сказаць, колькі сёння такіх гуртоў, нельга. Назвацца можна Рымскім Папам, але ці так ёсць на самой справе, хай вырашыць глядач. Гэта такая пірацкая справа я б сказаў, таму што гэта самазванства”.
Фота і відэа: tula.rodgor.ru