ЕС працягне дапамагаць Беларусі: трансгранічнае супрацоўніцтва не пад санкцыямі

ЕС працягне вылучаць сродкі на "сацыяльна-эканамічнае развіццё" Беларусі / Reuters
ЕС працягне вылучаць сродкі на "сацыяльна-эканамічнае развіццё" Беларусі / Reuters

Мінэканомікі паведамляе, што сумесна з Цэнтрам міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Беларусі аднаўляе ў верасні кансультацыі па падрыхтоўцы, рэгуляванні і рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Еўрарадыё разабралася, што гэта за дапамога і чаму структура Еўрасаюза працягвае працаваць з Мінэканомікі, нягледзячы на санкцыі ЕС.
 

Дапамога госам для сацыяльна-эканамічнага развіцця

У рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрасаюз бязвыплатна фінансуе праекты ў Беларусі.

ЕС продолжит помогать Беларуси: трансграничное сотрудничество не под санкциями
Мінэканомікі сочыць за рэалізацыяй праектаў

Свежых звестак Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Беларусі не паведамляе, але сферы супрацоўніцтва з 2007 да 2013 года на яго сайце пазначаны наступныя: правасуддзе і ўнутраныя справы, ахова навакольнага асяроддзя, уладкаванне памежнай інфраструктуры, сацыяльная абарона, ядзерная бяспека, адукацыя, стандарты, сертыфікацыя, метралогія, мясцовае кіраванне.

Дапамога аказвалася Мінпрыроды, МУС, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, Дзяржмытні, МНС, Мінадукацыі, аблвыканкамам, грамадскім аб'яднанням. З 2007 да 2013 года Беларусь атрымала ад ЕС 187,87 млн еўра.

Акрамя грошай, ЕС кансультуе і навучае беларускіх спецыялістаў, пастаўляе абсталяванне і дапамагае з пілотнымі праектамі.

Такая падтрымка — яшчэ адзін рэсурс устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, адзначаецца на сайце цэнтра.
 

Узгадняюцца новыя праекты

У цэнтры тлумачаць, што кансультацыі праводзяцца для таго, каб дапамагчы пабудаваць працу так, каб і патрабаванні донараў, і заканадаўства Беларусі ў час рэалізацыі праектаў было выканана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі