Эксперыментальная "Этна-парадыгма" — што нас чакае?
![Эксперыментальная "Этна-парадыгма" — што нас чакае?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6pat.jpg.webp?itok=tsvwhkH9)
24 верасня ў культурным хабе "ОК16" у межах выставы Алеся Родзіма "Міфалагема тысячагоддзя" адбудзецца незвычайнае мерапрыемства — канцэрт-імправізацыя "Этна-парадыгма". Эксперымент, да ўдзелу ў якім арганізатары запрашаюць усіх ахвотных: і прафесійных музыкаў любых жанраў і стыляў, і аматараў, і нават проста гасцей — гледачоў
Што атрымаецца, калі паспрабаваць сумясціць фальклорныя спевы і мастацтва? Як пачуць знаёмае па фальклорных песнях у новых фарбах? У чым "Этна-парадыгма" "Міфалагемы тысячагоддзя"
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць мастак-эксперыменталіст Алесь Родзім, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, даследчык, гісторык Зміцер Юркевіч і спявачка Патрыцыя Свіціна.