Эксперт: Мінчукі пакуль не хочуць пераязджаць у гарады-спадарожнікі

Эксперт: Мінчукі пакуль не хочуць пераязджаць у гарады-спадарожнікі

На сайце Мінгарвыканкама апублікаваны выпраўлены Генеральны план развіцця беларускай сталіцы да 2030 года (яго ў верасні 2016-га зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка). Паводле прагнозу, да таго часу ў Мінску з цяперашніх 1,975 млн чалавек можа быць ужо 2,12-2,13 млн жыхароў (паводле генплана насельніцтва сталіцы не павінна перавышаць 2 млн). Улады спадзяюцца, што 120-130 тысяч чалавек ўсё ж такі пераедуць у гарады-спадарожнікі — Рудзенск, Заслаўе, Смалявічы, Дзяржынск, Фаніпаль, Лагойск. Іх насельніцтва мусіць істотна вырасці (калі цяпер у Рудзенску 11 тысяч чалавек, мусіць стаць 81 тысяча).

Каардынатар кампаніі "Генплан — для мінчукоў!" Дзяніс Кабрусёў у каментары сайту naviny.by кажа, што жыхары сталіцы добраахвотна не імкнуцца пераязджаць у гарады-спадарожнікі. "А ў дзяржавы сёння няма ні дакладнага бачання, ні волі, ні рэсурсаў гэтую канцэпцыю рэалізаваць", — адзначае ён.

Паводле слоў Кабрусёва, ужо сёння жыхары рэгіёнаў нашай краіны больш актыўна прыбываюць у сталіцу, чым закладзена ў прагнозе (іх прываблівае рынак працы, узровень жыцця і г. д.), будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках ідзе маруднымі тэмпамі, эканамічная сітуацыя не спрыяе будаўніцтву новых вытворчасцяў і з'яўленню працоўных месцаў у гэтых населеных пунктах. Эксперт адзначае, што ўлады найбольш увагі ўдзяляюць праекту "Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк", а гэта ўваходзіць у супярэчнасць з канцэпцыяй гарадоў-спадарожнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі