Эксперт: "інтэрнэт" знікне праз 20 гадоў

Яго заменяць назвы паслугаў, якія пастаўляюцца з дапамогай інтэрнэту. Пра гэта заявіў старшыня савета расійскага Каардынацыйнага цэнтра нацыянальнага дамена сеткі інтэрнэт Міхаіл Медрыш. Паводле яго словаў, паслугамі могуць быць, напрыклад, паштовыя сэрвісы.



"Інтэрнэт як сетка, безумоўна, застанецца, але карыстальнік ўсё менш будзе асацыяваць тое, што адбываецца, са словам "інтэрнэт", і ўсё больш — з паслугамі, якія ён атрымлівае", — цытуе словы Медрыша РІА "Новости".
 

На думку эксперта, слова "інтэрнэт" паступова знікне з ужытку, таксама, як, напрыклад, знікае слова "GSM", на змену якому прыходзяць назвы мабільных тэхналогій. Паводле прагнозу Медрыша, з-за павелічэння хуткасці інтэрнэту, праз 20 гадоў з ужытку таксама знікне панятак "спампоўваць файл".


Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі