Экс-палітвязня Елісея Кузняцова затрымалі па новай крымінальнай справе

Елісей Кузняцоў / dissidentby.com
Елісей Кузняцоў / dissidentby.com

У Высокаўскім аграрным каледжы на Брэстчыне паказальна ўзялі пад варту двух навучэнцаў. Іх падазраюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў, паведамляюць праваабаронцы.

У пракуратуры кажуць, быццам у ноч з 14 на 15 траўня хлопцы сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, умацаваныя на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзялення паштовай сувязі.

Адзін з затрыманых — 19-гадовы Елісей Кузняцоў, які ўжо быў пакараны па палітычнай крымінальнай справе. У лістападзе 2021 года яго асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі". У красавіку 2022 года пакаранне ўзмацнілі, і хлопца перавялі ў калонію на 7,5 месяца. У снежні 2022-га Кузняцоў выйшаў на волю з наваполацкай калоніі №1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі