Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 тысяч еўра для палітвязняў
Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё
Спявачка Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 тысяч еўра для палітвязняў. Тэлевядоўца паўдзельнічала ў тэрміновым зборы для вызваленых 19 сакавіка.
Ваданосава збірала грошы на лячэнне маці, якая перанесла інсульт. Але цуду, на жаль, не адбылося: жанчына памерла. Сабраная сума пайшла на аплату пахавання і ўшанавання памяці, але была выдаткаваная не цалкам.
10 тысяч еўра, якія засталіся, дзяўчына перавяла на карысць вызваленых палітвязняў. Гэта адразу адлюстравалася на агульнай суме збору — яна перавысіла 100 тысяч еўра.