Экс-кіраўнік Смалявічаў атрымаў пасаду ў анексаваным Крыме

Экс-кіраўнік Смалявічаў атрымаў пасаду ў анексаваным Крыме

Новым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ялты ў анексаваным Крыме стаў чыноўнік з Беларусі. Яго клічуць Міхаіл Загорцаў, паведамляе ru.krymr.com.

Загорцаў будзе курыраваць дзейнасць тэрытарыяльных органаў, сферу ЖКГ і грамадскі транспарт.

Паведамляецца, што мужчына нарадзіўся ў Беларусі. Раней ён 10 гадоў быў старшынёй Бабруйскага гарсавета і старшынёй Смалявіцкага райвыканкама. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі