ЕБРР дасць Беларусі 10 мільёнаў еўра на праект “Жанчыны ў бізнэсе”

ЕБРР дасць Беларусі 10 мільёнаў еўра на праект “Жанчыны ў бізнэсе”

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліць Беларусі ў 2016 годзе 10 мільёнаў еўра на развіццё праграмы “Жанчыны ў бізнэсе”. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на кіраўніка прадстаўніцтва ЕБРР у Мінску Фрэнсіса Дэлэя.

Паводле яго словаў, такія праграмы банк запусціў не толькі ў Беларусі, але ў 16 краінах. Арганізацыя разлічвае, што праект дапаможа дзесяці тысячам жанчын узняць на новы ўзровень іх прадпрыемствы.

Праграма “Жанчыны ў бізнэсе” скіраваная на развіццё такіх прадпрымальніцкіх навыкаў, як планаванне бізнэсу і пастаноўка рэгулярнага менеджменту, маркетынг у інтэрнэце, фінансавае кіраванне і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у бізнэсе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі