Дзяўчына назвалася супрацоўніцай санстанцыі і “аштрафавала” краму на 45 рублёў

Дзяўчына назвалася супрацоўніцай санстанцыі і “аштрафавала” краму на 45 рублёў

У Чачэрскім раёне вясковая крама пацярпела ад дзеянняў махляркі, якая назвалася прадстаўніцай санстанцыі. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, візіцёрка прыйшла ўдзень 26 ліпеня ў краму “Тавары для дома”, што ў вёсцы Залессе. Яна назвалася супрацоўніцай абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, “праверыла” гандлёвы аб’ект, назвала “парушэнні” і сказала, што сума штрафа складае 45 рублёў.

Супрацоўніца крамы перадала невядомай махлярцы грошы, пасля чаго тая спакойна пайшла. Ніякіх дакументаў, што пацвярджаюць правядзенне праверкі або ўплаты штрафу, яна не пакінула.

Цяпер міліцыя шукае зламысніцу: дзяўчына з выгляду 25-30 гадоў, рост 170-175 см, была апранутая ў джынсавыя шорты і майку белага колеру. Усіх, хто мае інфармацыю пра яе, просяць патэлефанаваць па нумарах +375 2332 3-12-49, +375 2332 3-17-16 або 102

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі