Дзякаў: беларусы — зусім іншы народ, машыну з расійскімі нумарамі не прапусцяць

Дзякаў: беларусы — зусім іншы народ, машыну з расійскімі нумарамі не прапусцяць

30-гадовы футбаліст з Расіі Віталь Дзякаў сёлета пажыў у Беларусі (ён кароткі час выступаў за мінскае "Дынама") і пабачыў вялізную розніцу ў менталітэце беларусаў і расіян. Сваімі назіраннямі ён падзяліўся ў інтэрв'ю расійскаму спартыўнаму выданню "Спорт-экспресс".

Вось што Дзякаў кажа пра Мінск: "У параўнанні з Масквой — кантраст гіганцкі. Нібыта рускія і беларусы — браты назаўжды, [мы] гаворым на адной мове, але розніца ў менталітэце вялізная. Абсалютна іншы народ".

А яшчэ футбаліст лічыць, што беларусы "зачыненыя" і "узлаваныя". Прынамсі, яму такія сустракаліся. "Едзеш на машыне з расійскімі нумарамі, спрабуеш перабудавацца — не прапусцяць, — распавядае Дзякаў. — Наадварот, адразу паднаціснуць".

Расіяніна ў Беларусі напружваў "татальны кантроль", з якім ён не сутыкаўся ў Расіі ці ў Турцыі. З іншага боку, кажа футбаліст, беларусы не падманваюць: заробкі калі і затрымліваюць, дык пасля абавязкова разлічацца.

"Беларусь і кідалава — рэчы несумяшчальныя, — працягвае Віталь Дзякаў. — Лукашэнка такі парадак у краіне навёў, што ўсё чыста і празрыста. Ніякіх прэміяльных у канвертах, "левай" бухгалтэрыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі